elisar || элісар, a set on Flickr.
элісар-элісар
элісар, сяброўка мая
мая сяброўка Элісар
04th july, heineken open'er festival, poland
Thursday Ticket: €38.00(165.00 PLN)
August 3-5, 2012, Stockholm Music & Arts
Sunday Ticket: €65.00 (595 SEK)
09th august, oya festival, norway
Thursday Ticket: €100.00(765.00 NOK)
Flow Festival 2012 @ Suvilahti, Helsinki, Finland Wed 8th - Sun 12th August 2012
Sunday Ticket: €70.00
такім чынам пляную трапіць у гданьск альбо стакгольм. у ім дарэчы цудоўны сьпіс выступоўцаў апроч Björk
у сувязі з маім новым захапленьнем-на-жыцьцё, думаю будзе шмат рознага пра гэтае. вось гэтае маё захапленьне ўбачыў як сьпіць на траве. вы бачылі як сьпяць коні? амаль усе думаюць, што стоячы. прыгажосьць. пасьпеў пагладзіць.
адно з улюбёных вокнаў у менску
знаёмцеся. мой новы ровар. Fuji Police Patrol
вясновае
толькі нядаўна пачаў атрымліваць сапраўдную асалоду ад казаньняў біскупа Антонія Дзям'янкі. раней яны падаваліся неэмацыйная хваляй, і толькі месяц як зразумеў рашучы і магутны ўплыў, якім ён узьдзейнічае.
сёньня яго прызначылі біскупам Пінскай дыяцэзіі, і ён зьяджае з майго гораду. а шкада.
і толькі тыдзень таму віталіся зь ім ля Нямігі, едучы, ужо на былым, маім ровары
le printemps || вясна, a set on Flickr.
пра вясну
вясна
пра людзей і рознае
абяцалі суседні прысуд,
сябры з майго ерусаліму
крычалі як загадзя
павяло. сябе элітнае грамадзтва.
агульным сьпевам:
укрыжуй яго.
на суседняй вуліцы ад мяне,
каб вядома, але каб ня пахла.
маіх мараў сто грамаў,
і не запіваць.
мая вуліца ў скрыжаваньнях.
перад заўтрашнім сном
адзін гіпер юдэй
паспрабуе паўстаць пасьля сьмерці.
на суседняй з маёй, забіваюць людзей.
укрыжуй яго стрэлам уночы.
першае вясновае. Надзея
сухія далоні
і гарбата зь мінулага лета.
у бялізьне яна будзе
зоркай балету, калі хтосьці
будзе глядзець.
але раніцай мала бывае фанатаў,
але раніцай мала
хто бывае.
але ў яе сухія далоні,
пэўна сны былі мяккімі. сёньня
паглядзець у альбомах сямейныя здымкі
ці ня вельмі сямейныя, і не глядзець.
у яе на стале забыліся напой,
той аматар балетных фантазій,
ён вядома чакае на зручнае штось,
каб дапіць.
ну а ёй трэба добра паспаць,
бо на раніцу
мэлянхолія
гэты брэменскі здымак захоўваў акурат на гэтае сьвята. love is
дзьве арміі ляжалі непрыстойна
ў супрацьлеглых па баках кішэнях.
наступ маленьняў да палеглых у баях,
да тых, хто выпаў праз адтуліны ў тканіне.
раней, на памяць ведаў, пра абдымкі ў мітусьне,
як ты праслізгвала за некалькі хвілінаў.
у расхрыстаным мною паліто,
твае кішэні былі поўныя каштанаў.
раней на памяць ведаў кожнага імёны.
раней ня супраць нашы арміі былі. раней.
падарожжы
1. Ватыкан. Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ
2. Брэмен. новы ўлюбёны горад
3. Гервяты. казачнае месца на нашай поўначы
падзеі
1. зьяўленьне кацянятка Тыгры
2. цёпла-сямейнае сьвяткаваньне Раства
3. як я быў зэкам пасьля адной серады
4. інсцэніраваны крыжовы шлях у касьцёле сьв. Роха
5. Будслаўскі фэст
музыка
1. Bjork - Biophilia
2. Tom Waits - Bad As Me
3. Radiohead - The King of Limbs
кіно
1. Melancholia
2. Sleeping Beauty
3. American Horror Story (серыяльчык)
Bremen || Брэмен, a set on Flickr.
урэшце канчатковая вэрсія здымкаў з падарожжа ў Брэмен. 83 штукі. глядзіце
Via Flickr:
story about trip || гісторыя пра падарожжа:
hadzinski.livejournal.com/102458.html
Ведаеце, гэта надзвычай старажытны горад з натуральнаю архітэктураю з ХІ стагодзьдзя. Што тычыцца будынкаў і вуліцаў, лепш вядома глядзець на здымкі. Нідзе няма ніводнага білборда з рэклямаю, толькі невялікія стэнды на тратуарах, гэта вельм і радуе. Па вуліцах езьдзіць Beer bike, гэта вагончык, які рухаецца па прынцыпе ровару на чалавек 12, адначасова з рухам, яны п’юць.
У Брэмене ёсьць квартал Schnoor. Самая сапраўдная казачная структура вуліцаў з неверагоднымі крамамі. Менавіта ў гэтым квартале выбраў для сябе касьцёл на нядзельную імшу. Перад ёю была вельмі цікавая падзея. Адбываўся хрост дарослых чалавек 20. Калі называлі іх імёны, сярод іх былі карэйскія і турэцкія і польскія прозьвішчы. А потым пачаў граць арган. Шаноўныя, я чуў у жыцьці шмат, але ніколі ў беларускіх касьцёлах не было такіх гукаў. Ад першых нотаў немагчыма не стаяць з адкрытым ротам. Такая моц, такі імпэт, такое грандыёзнае выкананьне і цудоўная акустыка. Першы раз бачыў падчас камуніі, што людзі падыходзілі да біскупа, і ён клаў ім цела Хрыста ў рукі, і толькі потым яны самі клалі ў рот.
І пра карэйцаў, каб не адыходзіць далёка. Як яны гатуюць! І турэцкія кебабы. Лепшая ежа на зямлі.
На галоўнай плошчы ёсьць помнік Раланду і перадкалядны кірмаш з каруселькамі і смажанымі сасіскамі.
У Брэмене вельмі класны раён пра багему і рок-н-рол. Чвэрць. У бары Lagerhaus мы з Радасьцю глядзелі футбольную гульню з удзелам брэменскай каманды Вердэр. Брэменскія бары, як раён Кройцберг у Бэрліне, такія ўтульныя, такія, якімі і мусяць быць бары. І пра дзяўчынак. Ведаеце, сярод нямецкіх паненак я не мог бы знайсьці такую, каб назваць яе дзеўкай. Дзяўчынкі такія сьвежыя, такія прыгожыя. Прыемна глядзець.
Немцы такія крутыя. Разам зь іх адчувальным супер сорамам за фашызм, яны сьцябуцца, называючы ўласны напой Fritz-Kola. Яны малайцы. Яны безумоўна класна арганізавалі жыцьцё. Яны прыдумалі мой новы ўлюбёны горад. Брэмен.




































































